24 мая 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі Я. Купалы «“А хто там ідзе?” На мовах свету». Адкрываў імпрэзу дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда. Ён адзначыў значэнне кнігі для развіцця беларускай культуры на сучасным этапе. Вяла імпрэзу загадчыца кафедры тэорыі літаратуры прафесар Т.І. Шамякіна. Яна спынілася на гісторыі стварэння верша Я. Купалам. Надзвычай зацікавіла студэнтаў выступленне доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы, які з’яўляецца ўкладальнікам кнігі. Слова з прэзентацыяй кнігі ўзяў і дырэктар выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі У.У. Андрыевіч. Ён расказаў пра выданне кнігі і паказаў яе афармленне, шматлікія ілюстрацыі. Затым студэнты-філолагі з розных краін чыталі верш Я. Купалы на беларускай, кітайскай, туркменскай, узбекскай, італьянскай, турэцкай і іншых мовах.
Актуальныя публікацыіі
ПАЛЕССЕ ЯК КАНЦЭПТ У ПАЭЗІІ ЯКУБА КОЛАСА
Узмацненне цікавасці да рэгіянальнага зместу этнакультурнага быцця — адна з пашыраных сусветных тэндэнцый сучаснай эпохі. Захаванне самабытна-нацыянальнага, адзінкавага, унікальнага набывае асаблівую значнасць ва ўмовах глабалізацыі,...
МОВА І СТЫЛЬ АНДРЭЯ МАКАЁНКА
Аляхновіч, М. М. Гілевіч Ніл Сымонавіч / М. М. Аляхновіч // Беларуская мова: энцыкл. / пад рэд. праф. А. Я. Міхневіча. — Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1994....
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І ЯНКА КУПАЛА: ТРАДЫЦЫІ І НАВАТАРСТВА
Уладзіміру Караткевічу былі блізкія глыбокая народнасць, адраджэнскі пафас, мастацкая дасканаласць, нацыянальная адметнасць, ідэйна-тэматычная і жанрава-стылёвая шматграннасць творчасці Янкі Купалы. Яднала абодвух мастакоў і тое,...
Ніл Гілевіч
(30 верасня 1931 — 29 сакавіка 2016)
Паэт, перакладчык, празаік, драматург, публіцыст, літаратуразнавец, фалькларыст, грамадскі дзеяч.
Народны паэт Беларусі (1991). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Кандыдат...
ЛІРЫКА КАХАННЯ МАКСІМА ТАНКА І АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА: ТОП-10 ВЕРШАЎ
Максім Танк
«Ave Maria».
«Завушніцы».
«Зацьменне сонца».
«Свавольнай была маладая суседка…».
«Ты бачыў яе?..».
«Я не ведаў хто ты…».
«Аў полі вярба».
«Ты бачыў...


























