Фотапартрэт Якуба Коласа з дарчым надпісам знаёмай настаўніцы Ірыне Міхайлаўне Малчановіч: «Славной Иринушке, в стихах Якуба нашедшей выражение скорби мужика-белоруса, в молодости говорившей и думавшей на белорусском языке от Якуба Коласа – Костуся Мицкевича на память. Столбцы Минской губ., 8 мая 1908 г.»
Фота Якуба Коласа з дарчым надпісам Марыі Максімаўне Салаўёвай, дачцэ наглядчыцы жаночага аддзялення турмы па Дабрамысленскім завулку ў Мінску, дзе непрацяглы час паэт адбываў пакаранне: «На память Марии Максимовне Соловьёвой. К. М. М-ч. 27.ХІ.1911 г. Лунинец Пинского уезда».
Якуб Колас (у цэнтры фота, у фуражцы) чытае свае творы. На фотаздымку за ім стаіць жонка Марыя Дзмітрыеўна, справа ўверсе сыны паэта Георгій (Юрка) і Даніла, побач сыны сябра Якуба Коласа Аляксандра Антонавіча Сянкевіча – Антон (Тосік) і Георгій (Жоржык). Сёмкава. Лета 1922 г.
Якуб Колас, сыны Даніла і Юрка, жонка Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч. Мінск. 1924 г.
Якуб Колас з малодшым сынам Міхасём. 1930 г.
50-годдзе Якуба Коласа. Ніжні рад злева направа: жонка паэта Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч, пляменніца Вольга Каменская, Якуб Колас, сын Міхась Міцкевіч, швагер Міхаіл Дзмітрыевіч Каменскі. Верхні рад злева направа: сын Георгій (Юрка) Міцкевіч, швагер Аляксандр Дзмітрыевіч Каменскі, родзічка жонкі і выхаванка сям’і Яўгенія Увядзенская, сын Даніла Міцкевіч. Мінск. 1932 г.
Якуб Колас з жонкай Марыяй Дзмітрыеўнай. Чэрвень 1941 г.
Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч, Даніла Міцкевіч, Якуб Колас, Міхась Міцкевіч. Ташкент. Лета 1942 г.
З роднымі і знаёмымі: швагер Міхаіл Дзмітрыевіч Каменскі, Мечыслаў Казіміравіч Жадовіч, Якуб Колас, Сяргей Вячаслававіч Скандракоў, Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч. Падмаскоўе, Клязьма. 1944 г.
Якуб Колас у грыбах. 1946 г.
Якуб Колас з роднымі ў в. Мікалаеўшчына. Злева направа:Марыя Мікалаеўна Міцкевіч (жонка пляменніка паэта, нявестка Юзіка), Якуб Колас, Соф’я Іосіфаўна Міцкевіч (пляменніца паэта, дачка Юзіка), Яўгенія Мікалаеўна Міцкевіч (жонка пляменніка паэта, нявестка Міхаліны), Любоў Іосіфаўна Міцкевіч (жонка брата паэта Юзіка), Іосіф (Юзік) Міхайлавіч Міцкевіч (брат Коласа). Дзеці: Георгій (Юрка) Міцкевіч (унук Юзіка), Мікалай Міцкевіч (унук Міхаліны), Марыя (Марыся) Міцкевіч (пляменніца паэта, дачка Юзіка). Стаўбцоўскі раён, хутар Смольня. Чэрвень 1947 г.
За сяброўскім сталом: Сяргей Мітрафанавіч Гарадзецкі, Якуб Колас, Іван Іванавіч Няхода, Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч, Апанас Андрэевіч Ахрэм, Аркадзь Куляшоў, Канстанцін Васільевіч Гораў. Масква, гасцініца «Масква». Фота Я. Рапасава. 1949 г.
Д. К. Міцкевіч і Якуб Колас дома ў Мінску. 1949 г. Арыгінал фота, перададзены ў 2004 годзе ў сталічны музей песняра, жартаўліва падпісаны народным паэтам: «Даніла і Чэрчыль».
Якуб Колас у жыце на сваім вопытным участку. Мінск. 1952 г.
Якуб Колас. Фотапартрэт І. Берліна. Масква. 1953 г.
Якуб Колас на прагулцы ў Доме творчасці пісьменнікаў. Мінскі раён, Каралішчавічы. Ліпень 1954 г.
У гасцях у Якуба Коласа выхаванцы Брэсцкага дзіцячага дому. Справа стаіць першы дырэктар дзіцячага дому І. А. Брыкун. Мінск, у доме Якуба Коласа. Красавік 1955 г.
Якуб Колас. 1955 г. Фота зроблена малодшым сынам песняра Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам.
Падрыхтавала Вера Міцкевіч,
унучка Якуба Коласа