Да 80-годдзя Вялікай Перамогі
НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –
УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:
Андрэй Макаёнак, Іван Шамякін
АНДРЭЙ МАКАЁНАК
Удзел у вайне: намеснік палітрука роты, затым – адказны сакратар камсамольскага бюро палка, потым – палітрук роты 63-га горна-стралковага палка 63-й горна-стралковай дывізіі; служыў у Іране (жнівень – кастрычнік 1941 г.), потым удзельнічаў у Керчанска-Феадасійскім дэсанце ў Крыме, у красавіку 1942 г. цяжка паранены, па стане здароўя быў дэмабілізаваны; працаваў ваенруком у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі ў 1942–1943 гг., са студзеня 1944 г. – ваенрук Журавіцкай сярэдняй школы, з сакавіка 1944 г. – сакратар Журавіцкага раённага камітэта камсамола, з сакавіка 1945 г. – сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта ЛКСМБ.
Кнігі/творы: апавяданні «Трое», «Месть» (на рус. мове), «Эцюд» і інш., п’есы «Ворагі» (1947), «Трыбунал» (1970).
Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1945), медаль «За адвагу» (1942), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1946) і інш., Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»).
ІВАН ШАМЯКІН
Удзел у вайне: камандзір гарматы ў 33-м асобным зенітна-артылерыйскім дывізіёне, абараняў неба над Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам (Карэльскі фронт), са жніўня 1943 г. – камсорг гэта ж дывізіёна; з сакавіка 1945 г. – на тэрыторыі Польшчы (г. Познань), удзельнічаў у Вісла-Одэрскай наступальнай аперацыі, потым – у Берлінскай наступальнай аперацыі; выпускаў сценгазету, баявыя лісткі, друкаваўся ў армейскіх газетах «Часовой Севера», «Удар по врагу».
Кнігі/творы: апавяданні «У снежнай пустыні», «Выпрабаванне пачуццяў», «Бацька», «Браты», «Міжнароднае права», «У дзень Перамогі», «Наташа» і інш.; аповесці «Помста» (1945), «Начныя зарніцы» (1958), «Агонь і снег» (1959), «Шлюбная ноч» (1975), «Гандлярка і паэт» (1976), «Ахвяры» (1990); раманы «Глыбокая плынь» (1949), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1968), «Вазьму твой боль» (1979), «Зеніт» (1987), п’еса «Дзеці аднаго дома» (1967).
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), медалі «За баявыя заслугі» (1945), «За абарону Савецкага Запаляр’я» (1945), «За ўзяцце Берліна» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.; Сталінская прэмія ІІІ ступені (1951, за раман «Глыбокая плынь»), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1967, за раман «Сэрца на далоні»), Літаратурная прэмія Міністэрства абароны СССР (1978, за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч»), Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982, за кінастужку «Вазьму твой боль»).
Падрыхтаваў А. І. Бельскі






















