НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ – УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ: Янка Брыль, Іван Мележ

0
879

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:

Янка Брыль, Іван Мележ

 

ЯНКА БРЫЛЬ

Удзел у вайне: з пачаткам Другой сусветнай вайны (01.09.1939) у складзе Войска Польскага, удзельнічаў у абарончых баях супраць гітлераўскіх захопнікаў, у верасні 1939 г. пад Гдыняй трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Памераніі (Старгард), потым у Баварыі (Вайдэн), увосень 1941 г. уцёк з палону; з кастрычніка 1942 г. – сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага злучэння, з 1944 г. – разведчык партызанскай брыгады «Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкама КП(б)Б, сатырычнага лістка «Партызанскае жыгала», з 1944 г. – супрацоўнік газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», публікацыі ў гэтым выданні.

Кнігі/творы: фельетоны і памфлеты ваеннага часу «Карла таксама прышле…», «Адзіны выхад», «Звыштатальная пастанова», «Падсудны Хапаер», «Ціхая ноч», «Вечная Прусія», «Памеранскія бульбаеды»; апавяданні «Кроў на сцяне», «Мой зямляк», «Зялёная школа», «Адзін дзень», «Маці», «Меmento morі», «Сцежка-дарожка», «Глядзіце на траву», «Апоўначы», «Хлопчык», «Іваны», «З прасвету акна» і інш., цыкл навел «Ты мой найлепшы друг» (1941–1951); аповесці «Сонца праз хмары» (1942–1943), «Жывое і гніль» (1941–1944), раман «Птушкі і гнёзды» (1942–1944, 1962–1964), дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…» (1975, у суаўт. з А. Адамовічам, У. Калеснікам).

Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), «За баявыя заслугі» (1965), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1949) і інш.; Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1963, за кнігу «Працяг размовы»).

 

ІВАН МЕЛЕЖ

Удзел у вайне: у пачатку вайны служыў намеснікам палітрука ў 289-м палку 192-й горна-артылерыйскай дывізіі, потым – у 269-м (70-м гвардзейскім) артылерыйскім палку рэзерву Вярхоўнага галоўнакамандавання; ваяваў на Збручы, пад Уманню, Мікалаевам, Сінелькавым, Растовам-на-Доне, Лазавой, у лістападзе 1941 г. паранены; у лютым – маі 1942 г. вучыўся ў Каменску на курсах палітскладу Паўднёвага фронту, накіраваны ў 51-ю стралковую дывізію 9-й арміі як інструктар-літаратар газеты «Красноармейская правда», у чэрвені 1942 г. атрымаў цяжкае раненне, лячыўся ў шпіталях Растова, Есентукоў, Тбілісі; з лістапада 1942 г. – загадчык кафедры ваеннай падрыхтоўкі ў Малдаўскім педагагічным інстытуце (г. Бугуруслан), выкладаў ваенную падрыхтоўку ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (станцыя Сходня пад Масквой) у 1943–1944 гг.

Кнігі/творы: апавяданні «Сустрэча» (першапачатковая назва – «Сустрэча ў шпіталі»), «Апошняя аперацыя», «У завіруху», «Ноччу» (першапачатковая назва – «Caлдaткінa нoч»), «Канец размовы», «Такі кароткі водпуск», «Незнаёмы», «Што ён за чалавек» і інш.; аднаактовая п’еса «Xтo пpыйшoў yнoчы» (1945), дзённікі, запісы ваенных гадоў «Першая кніга» (1977), раман «Мінскі напрамак» (1947–1953).

Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1946), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.

Падрыхтаваў А. І. Бельскі