Рыгор Барадулін у ацэнках Васіля Быкава
Барадулiн — гэта чараўнiк. Найперш чараўнiк паэтычнай стыхii, якая жыве ў iм, мабыць, з дня яго нараджэння i якi сам жыве ў ёй, вольна i радасна, як жыве птушка ў палёце…
Васіль Быкаў.
У Барадулiна роднае слова гучыць так натуральна i мiлагучна, як спрадвеку гучаць у сусветнай паэзii iтальянскае, французскае, расейскае словы.
Васіль Быкаў.
Думкі, радкі з твораў Р. Барадуліна
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб не страцiць святое штосьцi.
Рыгор Барадулін.
Без мовы я — нішто… Няма мовы — няма паэта… Беларускае слова для мяне — абсалютна ўсё: я ім дыхаю, я ім бачу, я ім гавару, я ім жыву, я ім хаджу. Я не ўяўляю сябе без беларускага слова. Адабраць яго ад мяне — я буду нямы, глухі і нерухомы. Я буду мёртвы.
Рыгор Барадулін.
Пакуль жыву,
Датуль малюся Беларусі.
І да сваіх
З малітвай гэтай адыду.
Рыгор Барадулін.
Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалiць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на iлбе,
Каб недзе ўспомнiла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасцi —
Iмгненне.
Рыгор Барадулін.
Падрыхтаваў А. І. Бельскі