Пятрусь Броўка (Юрка Баравы, Аўлас)
74 гады
(25.06.1905 – 24.03.1980)
38 гадоў пасля смерці
Вельмі прыгожыя прыстанкі навакол роднай вёскі. Неабсяжны, на дзясяткі кіламетраў дрымотны хваёвы бор, вузенькая, гаманкая рачулка Вушачка, якая віхляе па сенажацях і гародах, невялікае возера, каля плаціны якога таямніча гуў вадзяны млын. Усё гэта перад вачамі на ўсё жыццё..
Дзень нараджэння
Пятрусь Броўка нарадзіўся ў вёсцы Пуцілкавічы ў беднай сялянскай сям'і. Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей
Дзяцінства
Пятрусь Броўка у дзяцінстве, таксама як і астатнія яго 8 братоў і сясцёр, займаўся сельскімі працамі – пас гусакоў, авечак, кароў. У 9-летнім узросце, з-за таго, што быў адным з нешматлікіх у вёсцы, хто ўмеў пісаць, па просьбе жонак ліставаў іх мужыкам на франты Першай сусветнай вайны. Скончыў царкоўна-прыходскую школу ў Лепелі, а пазней паступіў у Лепельскую вучэльню, але не скончыў яе – сям'я проста не змагла аплаціць яго адукацыю. Яшчэ да рэвалюцыі пазнаёміўся з творамі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таксама высока шанаваў паэзію рускага класіка Мікалая Някрасава
Працуе перапісчыкам
Пятрусь Броўка пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе.
Польская акупацыя
Перажыў польскую акупацыю
Сакратар камсамольскай арганізацыі
Пятрусь Броўка быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. Ён быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы
Старшыня Маладолецкага сельсавета
Пятрусь Броўка быў абраны старшынёй Маладолецкага сельсавета
Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ
Пятрусь Броўка быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ
Дэбют у газеце
Пятрусь Броўка дэбютаваў вершамі ў газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне»
Праца і вучоба
Пятрусь Броўка каля года працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), быў кіраўніком мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых.
Літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ
Пятрусь Броўка паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ
Скончыў педагагічны факультэт БДУ
Пятрусь Броўка скончыў педагагiчны факультэт БДУ
Саюз пісьменнікаў СССР
Пятрусь Броўка стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.
Шлюб
Пятрусь Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай
Нарадзіўся сын
У Пятруся Броўкі нарадзіўся сын. Назвалі яго Юрка
Галоўны рэдактар «Полымя»
Пятрусь Броўка прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя»
Член ВКП(б)
Пятрусь Броўка стаў членам ВКП(б)
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
Пятрусь Броўка ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію, быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах. З партызанскім друкам супрацоўнічаў да 1942 года
Сакратар праўлення СП БССР
Пятрусь Броўка стаў сакратаром праўлення СП БССР
Часопіс «Полымя»
Пятрусь Броўка другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя»
Сталiнская прэмiя другой ступені
Пятрусь Броўка ганараваны Сталiнскай прэмiяй другой ступені за паэму «Хлеб» i вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне»
Старшыня праўлення СП БССР
Пятрусь Броўка абраны старшынёй праўлення СП БССР па 1967 год
Сталiнская прэмiя трэцяй ступені
Пятрусь Броўка атрымаў Сталінскую премію, толькі ужо трецяй ступені, за зборнік вершаў «Дарога жыцця»
Член ЦК КПБ
Пятрусь Броўка стаў членам ЦК КПБ па 1980 год
Лiтаратурная прэмiя iмя Якуба Коласа
Пятрусь Броўка ўзнагароджаны лiтаратурнай прэмiяй iмя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі»
XIV сесія Генеральнай Асамблеі ААН
Пятрусь Броўка ўдзельнічаў дэлегатам ад БССР у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку
Ленiнская прэмiя
Пятрусь Броўка атрымаў Ленiнскую прэмiю за зборнiк вершаў «А дні ідуць…»
Народны паэт БССР
Пятрусь Броўка стаў народным паэтам БССР
Удзел у з
Пятрусь Броўка падчас з'езду СП БССР рэзка нападаў на пісьменнікаў Андрэя Сіняўскага і Юлія Даніэля, асуджаных у лютым 1966 года на працяглыя тэрміны зняволення
Галоўны рэдактар БелСЭ
Пятрусь Броўка стаў галоўным рэдактарам БелСЭ і працаваў ім па 1980 год. Цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя Пятруся Броўкі
Дзяржаўная прэмiя БССР iмя Янкі Купалы
Пятрусь Броўка ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэмiяй БССР iмя Янкі Купалы за паэму «Заўседы з Леніным» і за зборнiк вершаў «Між чырвоных рабін»
Дзяржаўная прэмiя БССР
Пятрусь Броўка ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэмiяй БССР за актыўны ўдзел у стварэннi Беларускай Савецкай Энцыклапедыi
Смерць
Пятрусь Броўка памёр ў Менску. Пахаронены на Ўсходніх могілках у горадзе Менску
Мемарыяльныя дошкі
У гонар Пятруся Броўкі ўсталяваны мемарыяльныя дошкі на доме № 30 па вуліцы Карла Маркса ў Менску і на хаце, дзе жыў паэт, у вёсцы Пуцілкавічы Вушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Філіял «Хата-музей Пятруся Броўкі
У вёсцы Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, быў заснаваны мемарыяльны музей. Пяць гадоў ішла напружаная праца па зборы неабходных звестак для аднаўлення роднага дома паэта, які ў гады вайны спалілі гітлераўцы. Хата-музей Пятруся Броўкі была адкрыта ў ліпені 1985 года. Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям’і Пятруся Броўкі, якая жыла там з 1925 года. У новай хаце, па сваіх памерах значна большай, размешчана цікавая экспазіцыя
Фільм
Быў зроблены фільм «Пятрусь Броўка. Голас сэрца» ( рэжысёр І. Колаўскі, Беларускае тэлебачанне)