НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ – УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ: Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка

0
2119

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:

Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка

 

МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ

Удзел у вайне: адказны рэдактар франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» у 1941–1942 гг. (выходзіла на Заходнім, Цэнтральным і Бранскім франтах), дырэктар Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР у 1943–1946 гг., выступленні ў франтавым і партызанскім друку: «За Савецкую Беларусь», «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» і інш.

Кнігі/творы: зборнік апавяданняў «Астап» (1944), артыкулы і нарысы «Литература ненависти и гнева», «Белорусская литература на подъеме», «Близка весна Беларуси», «Точат топоры белорусы», «Вкусен жабе орех, да зубов Бог не дал…», «Грозным мстителям – слава!», «Бесноватые твари», «Мы победим», «Обращение воинов-белорусов к белорусскому народу», «Фашысцкаму кату – смерць!», «Бітва за нашу свободу», «Адпомсцім за ўсё…», «Слава і веліч народа» і інш., сатырычныя публікацыі «Дучэ прыснiўся сон», «Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю», «Пра рака, халуя i фанеру», «Пра Карлу, свiнню i дзвярныя ручкi», «Здарэнне ў пекле», «На злодзею шапка гарыць» і інш., нарыс «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў» (1944), раман «Векапомныя дні» (1951–1958).

Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1943), медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1948), «За абарону Масквы» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1946) і інш.

 

ПЯТРУСЬ БРОЎКА

Удзел у вайне: інструктар-літаратар газеты «За Савецкую Беларусь» на Заходнім і Бранскім франтах (1941–1942), у 1942 г. ЦК КПБ(б) накіраваны на працу ў партызанскі друк, адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у 1943–1945 гг., публікацыі ў франтавым і партызанскім друку: «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Звязда», «Савецкая Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» і інш.

Кнігі/творы: вершы і балады «Дрыжыце, падлюкі-фашысты!», «Партызан Бумажкоў», «Маці», «Пісьмо землякам», «Нязлоўны», «Будзем сеяць, беларусы!», «Байцам-беларусам», «Роднае», «Вясновая пераклічка», «Надзя-Надзейка», «Рана», «Партызанскі марш», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца», «Спатканне», «Родны край», «Сыны», «Два клёны», «Адыход у партызаны», «Родны горад», «Вам скажуць сосны», «Перад вясной» і інш.; «Паэма пра Смалячкова» (1942), паэмы «Беларусь» (1943), «Ясны кут» (1944), «Паланянка» (1945), «Голас сэрца» (1960), зборнікі «Насустрач сонцу» (1943), «К родным берегам» (1943; на рус. мове), «У роднай хаце», «Вершы і паэмы» (абодва – 1946).

Узнагароды: ордэн Чырвонай Зоркі (1944), медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1944), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.

Падрыхтаваў А. І. Бельскі