Да 80-годдзя Вялікай Перамогі
НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –
УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:
Кандрат Крапіва, Максім Танк
КАНДРАТ КРАПІВА
Удзел у вайне: супрацоўнік рэдакцый газет «Красноармейская правда» (Заходні фронт), «За Савецкую Беларусь» (Заходні фронт) у 1941–1942 гг., адказны рэдактар газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў 1943–1945 гг.; выступленні на радыё, публікацыі ў франтавым і партызанскім друку: «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Звязда», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» і інш.
Кнігі/творы: вершы «Развітанне сына», «Зброю к бою!», «Партызанская ноч», «Лісі хвост і воўчы клык», «Сон Гітлера», «Партызанская ноч», «Мы аддзякуем», «Два парады», «Фрыцавы трафеі», «Біблія людаеда», «Гебельс брэша – вецер носіць», «Разлюлі-люлі маліна (песня беларускіх партызан)», «Ой, не хадзі, фрыцу, дый на вечарніцу», «Вясновы кірмаш кветак у Берліне», «Янка і Карла», «На Бабруйскай шашы», «Гітлер Марце пагражае, чаму Марта не раджае» і інш., зборнік «Смех і гнеў» (1946), нарыс «Герой Савецкага Саюза Міхаіл Сільніцкі» (1943), п’есы «Проба агнём» (1943), «Валодзеў гальштук» (1945), «Мілы чалавек» (1945), «З народам» (1948), «Людзі і д’яблы» (1958).
Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1967), медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1944), «За абарону Масквы» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1948), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.
МАКСІМ ТАНК
Удзел у вайне: з верасня 1941 г. – супрацоўнік газеты «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), з мая 1942 г. – адказны сакратар рэдакцыі газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну»; выступленні на радыё, публікацыі ў франтавым і партызанскім друку: «За свабодную Беларусь», «Савецкая Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш.
Кнігі/творы: вершы «Мы вернемся», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху…», «Хмары з захаду…», «Вастрыце зброю», «Падымайся, Беларусь!», «У завею», «Маці», «Ластаўкі», «Бальшак бярозавы пралёг…», «Развітанне», «На рубяжы», «Беларусь», «Казак гнаў каня…», «Што за пагоркам сінее…», «Байцу Беларускага фронту», «Родная мова», «Пісьмо», «Ты сёння далёка…», «Бой над Беразіной», «Рэквіем», «Пралескі», «Мы ў свой горад прыйшлі», «Яна хату бяліла», «Дарогай», «Адыходзячы з хаты» і інш., паэма «Янук Сяліба» (1943), зборнікі «Вастрыце зброю», «Праз вогненны небасхіл» (абодва – 1945).
Узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга (1943), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1944), «За абарону Масквы» (1944), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1948), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.
Падрыхтаваў А. І. Бельскі





















