Да 80-годдзя Вялікай Перамогі
НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –
УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:
Янка Купала, Якуб Колас
ЯНКА КУПАЛА
Удзел у вайне: ахова дома ў Маскве ад запальных бомбаў у 1941 г., член прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, прамовы на Першым Усеславянскім мітынгу ў Маскве (1941), на радыёмітынгу прадстаўнікоў беларускага народа 18 студзеня 1942 г. у Казані, публіцыстычныя выступленні ў газетах «Правда», «Известия», «Красная звезда», «Комсомольская правда», «За Савецкую Беларусь», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш.
Кнігі/творы: артыкулы «Поднялась Беларусь», «Не будет белорус рабом немецких баронов!», «Германский фашизм – злейший враг белорусского народа», «Белорусский народ не позволит себя закабалить!», «Народная война», «Земля горит под ногами фашистов», «З Новым годам, з блізкай перамогай!», «Отечественная война и белорусская интеллигенция» і інш., вершы «Беларускім партызанам», «Грабежнік», «Дзевяць асінавых колляў», «Зноў будзем шчасце мець і волю», «На Гітлера-звера, «Паўстаў народ», «Хлопчык і лётчык на вайне»; зборнікі «Народ-мститель» (1941), «Беларускім партызанам», «Беларускія сыны», «Творы» (усе – 1942).
Узнагароды: медаль «За абарону Масквы» (1945, пасмяротна).
ЯКУБ КОЛАС
Удзел у вайне: праца ў складзе Акадэміі навук БССР у эвакуацыі (Узбекская ССР, Ташкент), віцэ-старшыня Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, прамовы на Другім Усеславянскім мітынгу ў Маскве (1942), Трэцім Усеславянскім мітынгу ў Маскве (1943), удзел у арганізацыі партызанскага руху на Беларусі, выступленні на радыё, у цэнтральных газетах «Правда», «Известия», франтавым і партызанскім друку: «Звязда», «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Партызанская дубінка», «Раздавім фашысцкую гадзіну» і інш.
Кнігі/творы: публіцыстычныя артыкулы ваеннага часу «На бітву, браты-беларусы!», «Да зброі, беларускі народ!», «Набліжаецца час расплаты», «Беларусы ніколі не аддадуць нямецкім захопнікам сваёй волі, сваёй зямлі, сваёй незалежнасці», «Воинам Красной Армии», «Злачынцы суда не мінуць», «Здраднікі», «К мести, братья славяне!” і інш., больш за 100 вершаў: «Шалёнага пса – на ланцуг!», «Душою і сэрцам мы з вамі, героі», «Фашысцкім бандытам», «На абарону», «Байцам-камсамольцам», «Голас ветру», «Магіла партызана», «Смерць разбойнікам», «Абаронцам роднай зямлі», «Народу-барацьбіту», «Засада», «У цяжкую часіну» і інш.; зборнікі «Адпомсцім» (1942), «Да зброі, беларускі народ!» (1942), «Голас зямлі» (1943), паэмы «Суд у лесе» (1943), «Адплата» (1945), апавяданні «У разведцы», «Сустрэча з ворагам», «Санітарка Таня», фельетон «Гітлер і чарадзей».
Узнагароды: ордэн Чырвонага Сцяга (1943), медалі «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1944), «За абарону Масквы» (1945), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945), заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1944), Сталінская прэмія І ступені за цыкл вершаў аб Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) (1946).
Падрыхтаваў А. І. Бельскі























