АФАРЫЗМЫ ЯКУБА КОЛАСА І ЯНКІ КУПАЛЫ

0
2681

АФАРЫЗМЫ ЯКУБА КОЛАСА

Кожны народ мае свой твар.

(«У палескай глушы»)

*   *   *

Сама ўжо праца пакарае, захапляе чалавека, бо ў гэтай дружнай грамадскай працы так многа і музыкі, і паэзіі, і хараства.

(«На прасторах жыцця»)

*   *   *

Няхай дзьме добры вецер

І дзьме на наш касцёр.

(«Адстану я, і час разлукі…»)

*   *   *

І ніхто няхай не забывае, што ён частка вялікай прыроды.

(«Вадаспад»)

*   *   *

І будзеш мець, калі жыць дбала.

(«Рыбакова хата»)

*   *   *

Шчасце — гэта гармонія ў тым калектыве, да якога ты належыш.

(«Што яны страцілі»)

*   *   *

Жанчына — душа мужчыны; яна наша натхняльніца на вялікія справы.

(«Забастоўшчыкі»)

*   *   *

Няхай не будзе больш згрызот

І змоўкнуць непрыязні словы!

(«Рыбакова хата»)

*   *   *

…Песень дар — агонь душы і сэрца жар…

(«Сымон-музыка»)

*   *   *

Браты! Вялікая дарога

Чакае нас і родны край —

Жніво настала, працы многа, —

Навукі семя засявай!

(«Да працы!»)

*   *   *

Свая зямля — вось што аснова!

(«Новая зямля»)

*   *   *

Няхай надзея

Гарыць у сэрцы і мацнее…

(«Новая зямля»)

АФАРЫЗМЫ ЯНКІ КУПАЛЫ

Кінь сваркі і звадкі, адной дзеці маткі —

Мы злучаны думкай аднэй;

Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе,

Палічаць і нас за людзей.

(«За праўду»)

*   *   *

Пакіньма напуста на лёс свой наракаць,

Скрозь слёзы скаргі сеяць па зямлі, —

Нам трэба жыць і долю папраўляць,

Каб нас патомкі з часам не клялі.

(«Пакіньма напуста на лёс свой наракаць…»)

*   *   *

Слова, дум ніхто не звяжа…

(«Гэй, наперад!»)

*   *   *

Не цурайцесь роднай песні

Ў шчасці і ў жалобе.

Падсякайце тое дрэва…»)

*   *   *

Не шукай ты шчасця, долі

На чужым, далёкім полі.

(«Не шукай…»)

*   *   *

Знаць, сіла ў сяўца немалая…

Захоча — і свет пераверне!

(«З песень аб вясне»)

*   *   *

Без кахання шчасця, долі

Няма на зямлі.

(«Пакахай мяне, дзяўчынка…»)

*   *   *

На беларускую дзяўчыну…

Ніхто йшчэ каменем не кінуў

І не паважыцца кідаць.

(«Магіла льва»)

*   *   *

Пясняр — слуга слугі усякай,

Пясняр і цар усіх цароў!

(«Песняру-беларусу»)

*   *   *

Памёр пясняр…

А песня будзе жыць і жыць!

(«Песняру-беларусу»)

                                                                  Падрыхтавала Г. М. Мятліцкая