Прыкладная тэматыка курсавых работ па жыцці і творчасці народных пісьменнікаў Беларусі

Бельскі Алесь Іванавіч доктар філалагічных навук, прафесар, заг. кафедры

0
4382

Складзеная тэматыка курсавых работ — плён навуковай і метадычнай працы выкладчыкаў кафедры гісторыі беларускай літаратуры, у тым ліку аўтара гэтай распрацоўкі. Штогод спісы тэм пераглядаюцца і зацвярджаюцца на пасяджэнні кафедры. У параўнанні з мінулымі гадамі, тэматыка курсавых работ павялічылася на дзясяткі пазіцый, што істотна пашырае магчымасці выбару навуковай тэмы для даследавання.

Студэнту даецца магчымасць выбраць тэму курсавой работы. Трэба ўлічваць, што багацце, разнастайнасць тэм характарызуецца наяўнасцю як добра вывучаных, так і мала распрацаваных. Пры неабходнасці можна пракансультавацца з выкладчыкам і атрымаць звесткі пра крыніцы даследавання, высветліць ступень складанасці тэмы, асаблівасці яе вырашэння. У ходзе кансультацыі, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, тэма можа быць удакладнена. Выкладчык улічвае цікавасць студэнта да тэмы, яго ўласныя схільнасці і зацікаўленні.

Пры абмеркаванні асобных тэм выкладчык разам са студэнтам акрэсліваюць дакладны фактычны матэрыял, каб потым запыніцца на разглядзе аднаго, некалькіх ці пэўнага кола твораў.

  1. Значэнне Янкі Купалы ў станаўленні беларускай паэзіі.
  2. Янка Купала на старонках газеты «Наша ніва».
  3.  Трагедыйныя матывы ў ранняй творчасці Янкі Купалы.
  4. Рэлігійна-хрысціянскія матывы ў паэзіі Янкі Купалы.
  5. Матывы кахання ў паэзіі Янкі Купалы.
  6. Вобраз Беларусі ў паэзіі Янкі Купалы.
  7. Вобраз-сімвал сонца ў паэзіі Янкі Купалы.
  8. Прырода ў паэтычным увасабленні Янкі Купалы.
  9. Пейзажныя вобразы-сімвалы ў лірыцы Янкі Купалы.
  10. Міфалагічныя вобразы ў паэзіі Янкі Купалы.
  11. Філасофскія матывы ў паэзіі Янкі Купалы.
  12. Чалавек і Сусвет у паэзіі Янкі Купалы.
  13. Духоўны свет асобы ў лірыцы Янкі Купалы.
  14. Канцэптуальны аналіз зборніка Янкі Купалы «Шляхам жыцця».
  15. Рамантычныя паэмы Янкі Купалы.
  16. Сімволіка ў драматургіі Янкі Купалы.
  17. Лірыка і публіцыстыка Янкі Купалы часу Вялікай Айчыннай вайны.
  18. Янка Купала ў пісьменніцкім асяродку.
  19. Янка Купала і рамантызм.
  20. Янка Купала і польская літаратура.
  21. Творчасць Янкі Купалы ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.
  22. Вобразы-сімвалы ў лірыцы Якуба Коласа.
  23. Лірыка кахання Якуба Коласа.
  24. Прырода і чалавек у паэме Якуба Коласа «Новая зямля».
  25. Філасофія жыцця беларуса ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля».
  26. Мастацка-філасофская змястоўнасць «Казак жыцця» Якуба Коласа (творы на выбар).
  27. Роля Якуба Коласа ў станаўленні беларускай псіхалагічнай прозы.
  28. Рамантызм паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».
  29. Гуманістычны светапогляд Якуба Коласа.
  30. Вобразы і сімволіка прыродных стыхій у зборніку Якуба Коласа «Водгулле».
  31. Функцыі пейзажу ў трылогіі Якуба Коласа «На ростанях».
  32. Лірыка Якуба Коласа часу Вялікай Айчыннай вайны: вобразы і матывы.
  33. Якуб Колас і руская літаратура.
  34. Якуб Колас у жыцці і творчасці беларускіх пісьменнікаў.
  35. Паэзія Якуба Коласа ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.
  36. Сатырычная паэзія Кандрата Крапівы 1920-х гг.
  37. Маральна-этычная накіраванасць баек Кандрата Крапівы.
  38. Чалавек і час у прозе Кандрата Крапівы.
  39. Кандрат Крапіва як камедыёграф.
  40. Канфлікт у камедыях Кандрата Крапівы.
  41. Сатыра ў камедыях Кандрата Крапівы «Мілы чалавек» і «Брама неўміручасці».
  42. Асоба і творчы шлях М. Лынькова.

  43. Канцэпцыя чалавека і часу ў прозе М. Лынькова 1920-х —1930-х гг.
  44. Лірыка-рамантычная плынь у прозе М. Лынькова.
  45. Паэтыка апавяданняў М. Лынькова 1920-х гг.
  46. Паказ Вялікай Айчыннай вайны ў апавяданнях М. Лынькова.
  47. Творчасць М. Лынькова для дзяцей.
  48. Пейзажная лірыка Петруся Броўкі.
  49. Трагедыя вайны ў адлюстраванні П. Броўкі.
  50. Беларуская балада часу Вялікай Айчыннай вайны (на матэрыяле твораў П. Броўкі, А. Куляшова, П. Панчанкі).
  51. Праблема вайна і міру ў паэме П. Броўкі «Голас сэрца».
  52. Эвалюцыя лірыкі П. Броўкі.
  53. Філасафічнасць лірыкі П. Броўкі.
  54. Вобраз маці ў паэзіі П. Броўкі і А. Куляшова.
  55. Антываенныя матывы ў паэзіі А. Куляшова.
  56. Матывы кахання ў паэзіі А. Куляшова.
  57. Філасофская лірыка А. Куляшова.
  58. Чалавек і космас у паэзіі А. Куляшова.
  59. Канцэпцыя жыцця і часу ў паэзіі А. Куляшова.
  60. Вершаваная публіцыстыка П. Панчанкі.
  61. Экалагічныя праблемы ў асэнсаванні П. Панчанкі.
  62. Свет кахання ў лірыцы П. Панчанкі.
  63. Маральныя пошукі П. Панчанкі ў паэзіі другой паловы 1980-х —1990-х гг.
  64. Гуманістычны пафас паэзіі П. Панчанкі.
  65. Чарнобыль у паэзіі Пімена Панчанкі і Максіма Танка.
  66. Багацце нацыянальнай канкрэтыкі ў паэзіі Максіма Танка.
  67. Паэтызацыя кахання ў творчасці Максіма Танка.
  68. Метафара ў паэзіі Максіма Танка.
  69. Жанравая разнастайнасць паэзіі Максіма Танка.
  70. Верлібр у творчасці Максіма Танка.
  71. Рэкі і азёры ў паэзіі Максіма Танка.
  72. Інтэлектуалізм паэзіі Максіма Танка.
  73. Урбаністычныя матывы ў паэзіі Максіма Танка.
  74. Маральна-філасофская праблематыка ў паэзіі Максіма Танка.
  75. Творчасць Максіма Танка ў кантэксце заходнебеларускай літаратуры.
  76. Асоба і паэзія Максіма Танка ў асэнсаванні беларускага літаратуразнаўства.
  77. Нацыянальны характар у адлюстраванні І. Мележа (на матэрыяле «Палескай хронікі»).
  78. Паэтыка пейзажу ў «Палескай хроніцы» І. Мележа.
  79. Моўна-стылёвыя асаблівасці «Палескай хронікі» І. Мележа.
  80. Тэматыка і мастацкая адметнасць лірычных мініяцюр Я. Брыля.
  81. Асаблівасці мастацкага стылю Я. Брыля.
  82. Спалучэнне лірызму і псіхалагізму ў апавяданнях Я. Брыля.
  83. Майстэрства Я. Брыля-апавядальніка.
  84. Інтэлектуальнасць і філасафічнасць лірычных мініяцюр.
  85. Брыль-чытач (на аснове лірычных запісаў і мініяцюр).
  86. Аповесць Янкі Брыля «Ніжнія Байдуны»: жанравая адметнасць, паэтыка.
  87. Антываенны і гуманістычны змест рамана Я. Брыля «Птушкі і гнёзды».
  88. Канцэпцыя партызанскага руху ў прозе І. Шамякіна.
  89. Жаночыя вобразы ў прозе І. Шамякіна.
  90. Праблемы сям’і ў прозе І. Шамякіна.
  91. Каханне і праблема чалавечага шчасця ў прозе І. Шамякіна.
  92. Вобразы інтэлігенцыі ў раманах І. Шамякіна 1960—1970-х гг.
  93. Раман І. Шамякіна «Антланты і карыятыды»: праблематыка, жанравая адметнасць.
  94. І. Шамякін — майстар сюжэту.
  95. Праблемы жыцця беларускай вёскі ў асэнсаванні І. Шамякіна.
  96. Маральна-этычныя праблемы ў аповесцях І. Шамякіна 1990-х гг.
  97. Драматургія А. Макаёнка: традыцыі і наватарства.
  98. Канфлікт у камедыях А. Макаёнка.
  99. Маральныя праблемы ў драматургіі А. Макаёнка.
  100. Праблема выбару ў прозе В. Быкава пра вайну.
  101. Гуманістычны пафас прозы В. Быкава пра вайну.
  102. Асэнсаванне падзей калектывізацыі ў прозе В. Быкава.
  103. Сімволіка ў аповесці В. Быкава «Знак бяды».
  104. Васіль Быкаў і экзістэнцыялізм.
  105. Антываенная скіраванасць публіцыстыкі В. Быкава.
  106. Асэнсаванне творчасці В. Быкава ў беларускай і замежнай крытыцы і літаратуразнаўстве.
  107. Станаўленне мастацкага стылю І. Навуменкі.
  108. Маладосць, вайна і каханне ў прозе І. Навуменкі.
  109. Асаблівасці лірызму ў апавяданнях І. Навуменкі.
  110. Творчасць І. Навуменкі для дзяцей.
  111. Паэтыка апавяданняў Івана Чыгрынава.
  112. Народ і вайна ў прозе І. Чыгрынава.
  113. Канцэпцыя беларускага мінулага ў драматургіі І. Чыгрынава.
  114. Мастацкая канцэпцыя гістарычнай асобы ў драматургіі І. Чыгрынава.
  115. Агульначалавечыя праблемы ў гістарычных драмах І. Чыгрынава.
  116. Станаўленне творчай індывідуальнасці Р. Барадуліна.
  117. Вобраз маці ў паэзіі Р. Барадуліна.
  118. Пейзажная лірыка Р. Барадуліна.
  119. Экалагічныя матывы ў паэзіі Р. Барадуліна.
  120. Хрысціянска-гуманістычныя матывы ў паэзіі Р. Барадуліна.
  121. Паэзія Р. Барадуліна для дзяцей.
  122. Рыгор Барадулін — перакладчык.
  123. Патрыятычная лірыка Н. Гілевіча.
  124. Беларуская песня ў жыцці і творчасці Н. Гілевіча.
  125. Тэма ваеннага мінулага ў творчасці Н. Гілевіча.
  126. Экалогія роднай мовы ў паэзіі Н. Гілевіча.
  127. Сатыра і гумар у паэзіі Н. Гілевіча.
  128. Паэтычнае майстэрства Н. Гілевіча.
  129. Фармальна-стылёвыя пошукі Н. Гілевіча.
  130. Жанравыя і мастацкія асаблівасці рамана ў вершах Н. Гілевіча «Родныя дзеці».
  131. Пазнавальнае і выхаваўчае значэнне твораў Н. Гілевіча для дзяцей.
  132. Ніл Гілевіч як крытык і даследчык літаратуры.

Падрыхтаваў А. І. Бельскі.