НАРОДНЫЯ ПІСЬМЕННІКІ І АКАДЭМІКІ Ў ГІСТОРЫІ ФІЛФАКА БДУ

0
231

Гісторыя філалагічнага факультэта БДУ налічвае шмат знакамітых асоб, выдатных творчых постацей. Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі, акадэмікі і члены-карэспандэнты – гонар і слава ўніверсітэта, «залаты фонд» нацыянальнай навукі і культуры.

Спіс уключае імёны славутых пісьменнікаў і вучоных, выпускнікоў і выкладчыкаў ад часу стварэння БДУ (1921), калі ў першай вышэйшай установе Беларусі пачалі рыхтавацца навуковыя і педагагічныя кадры, выкладацца лінгвістычныя, літаратуразнаўчыя дысцыпліны, методыка беларускай мовы і літаратуры.

АДАМОВІЧ Алесь (Аляксандр) Міхайлавіч (1926[27]–1994) – член-карэспандэнт АН БССР (1980).

АЛЕКСАНДРОВІЧ Андрэй Іванавіч (1906–1963) – член-карэспандэнт АН БССР (1936).

БАРАДУЛІН Рыгор Іванавіч (1935–2014) – народны паэт Беларусі (1992).

БАРЫСЕНКА Васіль Васільевіч (1904–1984) – акадэмік АН БССР (1969).

БРОЎКА Пятрусь Усцінавіч (1905–1980) – народны паэт БССР (1962).

БУЛЫКА Аляксандр Мікалаевіч (нар. у 1935) – член-карэспандэнт АН Беларусі (1994).

ГІЛЕВІЧ Ніл Сымонавіч (1931–2016) – народны паэт Беларусі (1991).

ГЛЕБКА Пятро Фёдаравіч (1905–1969) – акадэмік АН БССР (1957).

ГУТАРАЎ Іван Васільевіч (1906–1967) – член-карэспандэнт АН БССР (1953).

ЖУРАЎСКІ Аркадзь Іосіфавіч (1924–2009) – член-карэспандэнт АН БССР (1980).

ЗАМОЦІН Іван Іванавіч (1873–1942) – член-карэспандэнт АН СССР (1929), акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

ЗУЁНАК Васіль Васільевіч (нар. у 1935) – ганаровы член НАН Беларусі (2000).

КАНДРАТ КРАПІВА (АТРАХОВІЧ Кандрат Кандратавіч) (1896–1991) – народны пісьменнік БССР (1966), акадэмік АН БССР (1950).

ЛАЎШУК Сцяпан Сцяпанавіч (нар. у 1944) – член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004).

ЛЁСІК Язэп Юр’евіч (1883–1940) – акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

ЛОЙКА Алег Антонавіч (1931–2008) – член-карэспандэнт АН БССР (1989).

ЛУКАШАНЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (нар. у 1954) – акадэмік НАН Беларусі (2017).

МЕЛЕЖ Іван Паўлавіч (1921–1976) – народны пісьменнік Беларусі (1972).

МУШЫНСКІ Міхась Іосіфавіч (1931–2018) – член-карэспандэнт АН Беларусі (1991).

НЕКРАШЭВІЧ Сцяпан Міхайлавіч (1883–1937) – акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

НАВУМЕНКА Іван Якаўлевіч (1925–2006) – народны пісьменнік Беларусі (1995), акадэмік АН БССР (1980).

ПАДЛУЖНЫ Аляксандр Іосіфавіч (1935–2005) – акадэмік АН Беларусі (1994).

ЧЫГРЫНАЎ Іван Гаўрылавіч (1934–1996) – народны пісьменнік Беларусі (1994).

ЯКУБ КОЛАС (МІЦКЕВІЧ Канстанцін Міхайлавіч) (1882–1956) – народны паэт Беларусі (1926), акадэмік Беларускай акадэміі навук (1928).

 

Літаратура

Беларуская мова: энцыкл. / пад рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1994. – 665 с.

Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 1992–1995. – Т. 1–6.

Культура Беларусі: у 6 т. – Мінск: БелЭн імя П. Броўкі, 2010–2015. – Т. 1–6.

Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928–2018 / НАН Беларуси; сост. О. А. Гапоненко, Н. Н. Костюкович; ред. совет: В. Г. Гусаков [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2018. – 613 с.

Окрыленные словом: к 80-летию филологического факультета БГУ / ред. совет: И. С. Ровдо (предс.) [и др.]. – Минск: БГУ, 2019. – 123 с.

Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1921–2001 / склад. А. А. Яноўскі. – Мінск: БДУ, 2001. – 338 с.

                                                                  Падрыхтаваў А. І. Бельскі