Прыкладная тэматыка дыпломных работ па жыцці і творчасці народных пісьменнікаў Беларусі

0
3259
  1. Традыцыі еўрапейскага рамантызму і паэзія Янкі Купалы.
  2. Тыпалогія рамантызму ў ранніх паэмах Янкі Купалы.
  3. Янка Купала і мадэрнізм.
  4. Паэтычная міфатворчасць Янкі Купалы пачатку ХХ стагоддзя.
  5. Патрыятычная лірыка Янкі Купалы.
  6. Жанрава-стылёвая адметнасць драматургіі Янкі Купалы.
  7. Станаўленне беларускага вадэвілю (на матэрыяле твораў Янкі Купалы, Л. Родзевіча, У. Галубка і інш.).
  8. Янка Купала і руская паэзія.
  9. Янка Купала і ўкраінская літаратура.
  10. Тэма жаночага лёсу ў драматургіі Янкі Купалы і Івана Франко.
  11. Параўнальная характарыстыка зборнікаў Янкі Купалы “Спадчына” і Якуба Коласа “Водгулле”.
  12. Якуб Колас — майстар пейзажнага верша.
  13. Адлюстраванне нацыянальнага менталітэту ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
  14. Колеравая карціна свету ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
  15. “Новая зямля” Якуба Коласа і “Пан Тадэвуш” А. Міцкевіча: параўнальная характарыстыка.
  16. Рэалістычнае і рамантычнае ў паэмах Якуба Коласа.
  17. Канцэпцыя духоўнага свету чалавека ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
  18. “Казкі жыцця” Якуба Коласа: мастацкі феномен і яго літаратуразнаўчыя інтэрпрэтацыі.
  19. Стыль трылогіі Якуба Коласа “На ростанях”.
  20. Аповесць Якуба Коласа “Адшчапенец” у кантэксце прозы 1920—1930-х гг.
  21. Майстэрства гукапісу ў паэзіі Якуба Коласа.
  22. Традыцыі Якуба Коласа ў беларускай паэзіі.
  23. Майстэрства М. Лынькова-апавядальніка.
  24. Беларуская смехавая культура ў паэзіі і прозе Кандрата Крапівы.
  25. Канфлікт і персанаж у драматургіі Кандрата Крапівы (творы на выбар).
  26. Чалавек і вайна ў драматургіі Кандрата Крапівы.
  27. Стыль прозы Кандрата Крапівы.
  28. Дыялектыка канкрэтна-гістарычнага і агульначалавечага ў паэзіі П. Броўкі.
  29. Маральна-філасофскія матывы ў паэзіі П. Броўкі.
  30. Жаночыя вобразы ў паэзіі П. Броўкі і А. Куляшова.
  31. Чалавек — Зямля — Сусвет у паэзіі А. Куляшова.
  32. Філасофскія паэмы А. Куляшова.
  33. А. Куляшоў — перакладчык паэзіі А. Пушкіна.
  34. Гуманістычная канцэпцыя жыцця ў паэзіі П. Панчанкі.
  35. Прырода і чалавек у паэзіі П. Панчанкі (на матэрыяле паэтычных кніг 1970—1990-х гг.).
  36. Чалавек — час — вечнасць у паэзіі П. Панчанкі.
  37. Асаблівасці мастацкага стылю П. Панчанкі.
  38. Жанравая разнастайнасць лірыкі Максіма Танка.
  39. Нацыянальная карціна свету ў паэзіі Максіма Танка.
  40. Іншакультурны кантэкст у паэзіі Максіма Танка.
  41. Філасафічнасць паэзіі Максіма Танка.
  42. Колеравая палітра паэзіі Максіма Танка.
  43. Гармонія зместу і формы ў верлібрах Максіма Танка.
  44. Форма прытчы ў беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя (на матэрыяле творчасці М. Танка, А. Вярцінскага, П. Макаля).
  45. Беларуская вёска і сялянства ў мастацкім адлюстраванні І. Мележа: традыцыі і наватарства.
  46. “Палеская хроніка” Івана Мележа: праблематыка, вобразы, стылёвыя асаблівасці.
  47. Рэгіянальнае і агульнанацыянальнае ў “Палескай хроніцы” І. Мележа.
  48. Прырода ў ідэйна-мастацкім кантэксце “Палескай хронікі” І. Мележа.
  49. Сродкі мастацкай тыпізацыі ў апавяданнях Я. Брыля.
  50. Паэтыка лірызму ў прозе Я. Брыля.
  51. Вайна ў жыцці і творчасці Я. Брыля
  52. Лірычная мініяцюра ў творчасці Я. Брыля.
  53. Гуманістычныя асновы прозы І. Шамякіна пра вайну.
  54. Жанчына і вайна ў прозе І. Шамякіна.
  55. Маральна-этычная праблематыка ў прозе І. Шамякіна пра сучаснасць (на матэрыяле кніг “Палеская мадонна” і “Пошукі прытулку”).
  56. Герой і антыгерой у мастацкай прозе І. Шамякіна (творы на выбар).
  57. Інтэртэкстуальнасць прозы І. Шамякіна 90-х гг. ХХ стагоддзя (творы на выбар).
  58. Драматургія А. Макаёнка (наватарства, жанр, стыль).
  59. Спецыфіка драматургічнага канфлікту ў драматургіі А. Макаёнка.
  60. Спецыфіка жанру трагікамедыі ў творчасці Андрэя Макаёнка.
  61. Вайна як катастрофа свядомасці ў прозе В. Быкава (творы на выбар).
  62. Творчасць В. Быкава і экзістэнцыялізм.
  63. Падзеі калектывізацыі ў мастацкім асэнсаванні В. Быкава (на матэрыяле аповесцей “Знак бяды” і “Аблава”).
  64. Канцэпцыя чалавека і даваеннага часу ў прозе В. Быкава (на матэрыяле твораў “Аблава” і “Жоўты пясочак”).
  65. Падпольная і партызанская барацьба з фашызмам у адлюстраванні І. Навуменкі.
  66. Стыль прозы І. Навуменкі.
  67. Спецыфіка адлюстравання падзей Вялікай Айчыннай вайны ў пенталогіі І. Чыгрынава.
  68. Чалавек і гісторыя ў п’есах І. Чыгрынава.
  69. Наватарства і жанравыя пошукі ў паэзіі Н. Гілевіча.
  70. Лірыка кахання Н. Гілевіча.
  71. Свет прыроды ў паэзіі Р. Барадуліна.
  72. Паэтычнае майстэрства Р. Барадуліна.

Падрыхтаваў А. І. Бельскі