НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ – УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ: Васіль Быкаў, Іван Навуменка

0
723

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:

Васіль Быкаў, Іван Навуменка

 

ВАСІЛЬ БЫКАЎ

Удзел у вайне: у 1941 г. мабілізаваны на абаронную працу, у складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве ваенных аб’ектаў, са жніўня 1942 г. – у Чырвонай Арміі, спачатку служыў у запасным палку, з верасня 1942 г. – курсант Саратаўскага ваеннага пяхотнага вучылішча, з канца 1943 г. – на фронце, ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах, удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку, быў камандзірам узвода 399-га стралковага палка 111-й стралковай дывізіі, потым – агнявога ўзвода 1245-га знішчальнага супрацьтанкавага артылерыйскага палка, быў тройчы паранены, лічыўся загінулым 10.01.1944 г. у раёне вёскі Вялікая Севярынаўка пад Кіраваградам, пасля лячэння ў шпіталі – зноў на фронце, удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай аперацыі, з дзейнай арміяй вызваляў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю.

Кнігі/творы: апавяданні «Смерць чалавека», «Абознік», «Страта», «Незагойная рана», «Паядынак», «Загад», «Калі хочацца жыць…», «На ўсходзе сонца», «Чацвёртая няўдача», «Адна ноч», «Салдацкі лёс», «Ранак-світанак», «Сваякі», «Круты бераг ракі», «Пагорак», «Кацюша», «Палкаводзец», «Падоранае жыццё» і інш., аповесці «Апошні баец» (1958), «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1968), «Круглянскі мост» (1969), «Сотнікаў» (першапачатковая назва «Ліквідацыя») (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Бліндаж» (няскончаная, 1987), «У тумане» (1989), «Пакахай мяне, салдацік» (1996), «Балота» (2001), раман «Кар’ер» (1986), п’есы «Рашэнне» (1972), «Апошні шанц» (1974).

Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны І ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), медалі «За баявыя заслугі» (1951), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.; Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1964, за аповесць «Трэцяя ракета»), Дзяржаўная прэмія СССР (1974, за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання»), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1978, за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён»), Ленінская прэмія (1986, за аповесць «Знак бяды»).

 

ІВАН НАВУМЕНКА

Удзел у вайне: са студзеня 1942 г. – удзельнік камсамольскага падполля ў Васілевічах (Рэчыцкі раён), уваходзіў у групу «За Радзіму», з кастрычніка 1943 г. быў партызанам Васілевіцкай брыгады імя П. К. Панамарэнкі, з лістапада 1943 г. у Чырвонай Арміі, ваяваў на 1-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім, 3-м Беларускім, 1-м Украінскім франтах, удзельнічаў у баях на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі, Сілезіі, у канцы вайны знаходзіўся ў групе бліжняй разведкі 61-га асобнага палка сувязі 21-й арміі.

Кнігі/творы: апавяданні «Сямнаццатай вясной», «Эх, махорачка…», «Трое з зялёнай будкі», «Вераніка», «Настаўнік чарчэння», «Соль», «Дом над морам», «Ноч у літоўскім гарадку», «Хлопцы самай вялікай вайны…», «Месячная ноч», «Лістоўкі сорак першага года», «Пры апошняй сустрэчы», «Кацюша», «Дзень апошні і першы», «Мост» і інш., аповесці «Снежань», «Мой сябар Пятрусь» (абедзве –1958), «Трымценне дубовага лісця» (1964), «Падлетак» (1993), «Юнацтва» (1994), «Любімы горад» (1996), «Помні Сталінград» (2000), раманы «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (1979), п’еса «Птушкі між маланак» (1981), дакументальная кніга «Капитан Степь идёт в разведку» (у суаўт. з В. Мамантавым; на рус. мове) (1982, 2-е выд. – 1986).

Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), Чырвонай Зоркі (1945), «За баявыя заслугі» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945) і інш.; прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1967, за кнігу «Таполі юнацтва»).

Падрыхтаваў А. І. Бельскі

 

Стваральнік праекта «Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны» дзякуе за спрыянне і дапамогу супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа, Літаратурнага музея Петруся Броўкі, асабіста В. Д. Міцкевіч, унучцы Якуба Коласа, А. І. Шамякінай, дачцэ Івана Шамякіна, П. І. Навуменку, сыну Івана Навуменкі, кандыдату філалагічных навук М. У. Мікулічу, кандыдату філалагічных навук Р. Ю. Дубашынскаму.