НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ – УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ: Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка

0
389

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ –

УДЗЕЛЬНІКІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ:

Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка

 

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ

Удзел у вайне: працаваў у газеце 11-й арміі «Знамя Советов» (Паўночна-Заходні фронт) на пасадзе пісьменніка (1941–1943), са снежня 1943 г. – у Беларускім штабе партызанскага руху, са студзеня 1945 г. – адказны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва»; выступленні на радыё, публікацыі ў франтавой газеце «Знамя Советов», беларускіх газетах і часопісах «За свабодную Беларусь», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Беларусь», «Літаратура і мастацтва» і інш.

Кнігі/творы: вершы «Политрук», «Расплата», «Друзья», «Песня о безымянном герое», «Наказ», «Разведчики», «Бой», «Конец “карьеры”», «Чайка», «В наступлении», «Месть», «Водитель», «Походная кухня», «Разгром», «Грозная сила», «Вперед!», «Нас ждут», «Снайпер», «Будет фюреру, как дуче…», «Млынар», «Балада аб чатырох заложніках», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону», «Віцебская махорка», «Маці», «Камсамольскі білет», «Быль аб цымбалах і цымбалісце», «Пад восеньскім небам», «Бярозка», «Галубкі», «Балада аб знойдзенай падкове» і інш.; паэмы «Сцяг брыгады» (1942), «Прыгоды цымбал», «Дом № 24» (абедзве – 1944); зборнікі «Сцяг брыгады» (1943), «Знамя бригады» (1943, на рус. мове), «На сотай вярсце» (1945), «Комсомольский билет» (1945, на рус. мове), «Прыгоды цымбал» (1945, 2-е выд. – 1948), «Вершы» (1946), «Три поэмы» (1946).

Узнагароды: ордэн Чырвонага Сцяга (1943), медалі «За баявыя заслугі» (1942), «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1945), «За абарону Масквы» (1944), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1948?), «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1946) і інш.; лаўрэат Сталінскай прэміі І ступені (1946, за паэму «Сцяг брыгады»).

 

ПІМЕН ПАНЧАНКА

Удзел у вайне: быў на Бранскім, Калінінскім франтах, супрацоўнік газет «Красноармейская правда», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь» у 1941–1942 гг., са студзеня 1943 г. – у газеце «Героический штурм» (Паўночна-Заходні фронт), з 1944 г. з часцямі 34-й арміі знаходзіўся ў складзе ваеннай місіі ў Іране, супрацоўнік газеты «Советский патриот»; выступленні на радыё, публікацыі ў франтавым і партызанскім друку: «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Краснофлотец», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка» і інш.

Кнігі/творы: вершы «Змагайцеся адважна за Радзіму!», «Беларусі», «Так пачынаецца народны гнеў», «Разведчык», «Здраднік», «Пісьмо другу», «Фашыстам літасці няма!», «Краіна мая», «Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…», «Вясна ідзе на Беларусь», «Трывожныя зводкі», «Мінску», «Будуць вечна сады расцвітаць…», «Сінія касачы», «Падбіты танк», «Сябру па зброі», «Дзеці вайны», «Байцу, які першы ступіў на беларускую зямлю», «Зварот», «Артабстрэл», «Лес асенні глуха гудзе…», «Вока снайпера», «Коні», «Герой», «Курганы», «Думы салдата», «Рэгуліроўшчыца», «Палескі напрамак», «Маё і тваё маленства», «На роднай зямлі», «Бульба», «Перамога» і інш., вершаваны цыкл «Іранскі дзённік»; зборнікі «Тебе, Беларусь!» (1942, на рус. мове), «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947).

Узнагароды: ордэны Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), Знак Пашаны (1944), медалі «За баявыя заслугі» (1943), «За абарону Масквы» (1944), «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» І ступені (1944), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941−1945 гг.» (1945?) і інш.

Падрыхтаваў А. І. Бельскі