НАРОДНЫЯ ПАЭТЫ І ПІСЬМЕННІКІ – ЛАЎРЭАТЫ ПРЭМІЙ

0
80

 

ЯНКА КУПАЛА

Сталінская прэмія І ступені за зборнік «Ад сэрца» (1941).

 

ЯКУБ КОЛАС

Сталінская прэмія І ступені за цыкл вершаў аб Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) (1946).

Сталінская прэмія ІІ ступені за паэму «Рыбакова хата» (1949).

 

МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за раман «Векапомныя дні» (1968).

 

ПЯТРУСЬ БРОЎКА

Сталінская прэмія ІІ ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканне» (1947).

Сталінская прэмія ІІІ ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950).

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959).

Ленінская прэмія за зборнік вершаў «А дні ідуць…» (1962).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969).

Дзяржаўная прэмія БССР за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (1976).

 

КАНДРАТ КРАПІВА

Сталінская прэмія ІІ ступені за п’есу «Хто смяецца апошнім» (1941).

Сталінская прэмія ІІІ ступені за п’есу «Пяюць жаваранкі» (1951).

Дзяржаўная прэмія СССР за комплекс прац у галіне беларускай лінгвагеаграфіі (1971).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за п’есу «Брама неўміручасці» (1974).

 

МАКСІМ ТАНК

Сталінская прэмія ІІ ступені за зборнік вершаў «Каб ведалі» (1948).

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за зборнік вершаў «След бліскавіцы» (1959).

Дзяржаўная прэміі БССР імя Янкі Купалы за зборнік вершаў «Мой хлеб надзённы» (1966).

Ленінская прэмія за зборнік «Нарачанскія сосны» (1978).

Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева за кнігу «Прайсці праз вернасць» (1980).

Прэмія аўтарскага аб’яднання «ЗАІКС» за пераклады твораў польскай літаратуры і ўмацаванне дружбы паміж народамі (Польшча, 1971).

 

АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ

Сталінская прэмія І ступені за паэму «Сцяг брыгады» (1946).

Сталінская прэмія ІІ ступені за паэму «Новае рэчышча» (1949).

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі за паэмы «Грозная пушча», «Толькі ўперад» (1968).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за пераклады кніг «Выбраная паэзія» М. Лермантава, «Энеіда» І. Катлярэўскага і «Спеў аб Гаяваце» Г. Лангфэла (1970).

 

ПІМЕН ПАНЧАНКА

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за паэму «Патрыятычная песня» (1959).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за зборнік вершаў «Пры святле маланак» (1968).

Дзяржаўная прэмія СССР за зборнік вершаў «Дзе начуе жаўранак» (1981).

 

ЯНКА БРЫЛЬ

Сталінская прэмія ІІІ ступені за аповесць «У Забалоцці днее» (1952).

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа за зборнік «Працяг размовы» (1963).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за аповесць «Золак, убачаны здалёк» (1982).

 

АНДРЭЙ МАКАЁНАК

Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за п’есу «Лявоніха на арбіце» (1962).

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа за п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык» (1974).

 

ІВАН МЕЛЕЖ

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа за раман «Людзі на балоце» (1962).

Ленінская прэмія за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» (1972).

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа за кнігу «Жыццёвыя клопаты» (1976, пасмяротна).

 

ІВАН ШАМЯКІН

Сталінская прэмія ІІІ ступені за раман «Глыбокая плынь» (1951).

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа за раман «Крыніцы» (1959).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» і раман «Сэрца на далоні» (1967).

Літаратурная прэмія Міністэрства абароны СССР за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч» (1978).

Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання за кінастужку «Вазьму твой боль» (1982).

Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).

 

ВАСІЛЬ БЫКАЎ

Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа за аповесць «Трэцяя ракета» (1964).

Дзяржаўная прэмія СССР за аповесці «Абеліск», «Дажыць да світання» (1974).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за аповесці «Воўчая зграя», «Яго батальён» (1978).

Ленінская прэмія за аповесць «Знак бяды» (1986).

Прэмія «Трыумф» (Расія, 1999).

 

ІВАН НАВУМЕНКА

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі за зборнік апавяданняў «Таполі юнацтва» (1967).

Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа за кнігі «Янка Купала: духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: духоўны воблік героя» (1972).

 

НІЛ ГІЛЕВІЧ

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за кнігу паэзіі «У добрай згодзе» і перакладчыцкую дзейнасць (1980).

Міжнародная прэмія імя Х. Боцева за рэвалюцыйную паэзію і публіцыстыку (Балгарыя, 1986).

 

ІВАН ЧЫГРЫНАЎ

Дзяржаўная прэмія БССР за ўдзел у стварэнні тэлевізійнай кінастужкі «Руіны страляюць ва ўпор» (1974).

Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева за раманы «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві» (1979).

 

РЫГОР БАРАДУЛІН

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі за паэму «Балада Брэсцкай крэпасці» (1976).

Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за зборнік вершаў «Рум» і кнігу перакладаў выбранай лірыкі Ф. Гарсія Лоркі «Блакітны звон Гранады» (1976).

 

МІКАЛАЙ ЧАРГІНЕЦ

Літаратурная прэмія імя А. Фадзеева за раман «Сыновья» (1990).

Міжнародная літаратурная прэмія саюза пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў імя В. Пікуля (1994).

Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» ў галіне культуры і мастацтва (2013).

Міждзяржаўная літаратурная прэмія «Прохараўскае поле» (Расія, 2015).

Нацыянальная літаратурная прэмія за кнігу «А он не вернулся из боя» (2022).

 

УЛАДЗІМІР КАРЫЗНА

Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991).

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за ўдзел у стварэнні серыі кніг «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР» (1996).

Літаратурная прэмія «Залаты Купідон» (2007).

 

Падрыхтаваў А. І. Бельскі