24 мая 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі Я. Купалы «“А хто там ідзе?” На мовах свету». Адкрываў імпрэзу дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда. Ён адзначыў значэнне кнігі для развіцця беларускай культуры на сучасным этапе. Вяла імпрэзу загадчыца кафедры тэорыі літаратуры прафесар Т.І. Шамякіна. Яна спынілася на гісторыі стварэння верша Я. Купалам. Надзвычай зацікавіла студэнтаў выступленне доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы, які з’яўляецца ўкладальнікам кнігі. Слова з прэзентацыяй кнігі ўзяў і дырэктар выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі У.У. Андрыевіч. Ён расказаў пра выданне кнігі і паказаў яе афармленне, шматлікія ілюстрацыі. Затым студэнты-філолагі з розных краін чыталі верш Я. Купалы на беларускай, кітайскай, туркменскай, узбекскай, італьянскай, турэцкай і іншых мовах.
Актуальныя публікацыіі
ПАРАЎНАННЕ ЯК МАСТАЦКА-ВЫЯЎЛЕНЧЫ СРОДАК У МОВЕ ТВОРАЎ І. НАВУМЕНКІ
Літаратурная спадчына Івана Навуменкі – яркае сведчанне багацця жывой народнай мовы, гнуткасці і сакавітасці народнага слова. І. Навуменка заўсёды шукае запаветнае жывое слова, добра разумее...
ПАЭТ ПАСВІЦЬ АБЛОКІ ВАЧЫМА…: штрыхі да партрэта Барадуліна-публіцыста (да 20-годдзя кнігі “Аратай, які пасвіць...
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін – лірык і публіцыст, гумарыст і сатырык, перакладчык і крытык, эсэіст і аўтар шматлікіх дзіцячых паэтычных кніг. Гэта трэба...
Універсітэцкі шлях Івана Паўлавіча Мележа
Пути господни неисповедимы... Лёс людзей, якіх спасцігла ліхалецце Другой сусветнай вайны, бясспрэчнае сведчанне гэтаму біблейскаму сцвярджэнню. Біяграфія сусветна вядомага літаратурнага творцы, народнага пісьменніка Беларусі,...
ЛІТАРАТУРА ПРА ЖЫЦЦЁ І ТВОРЧАСЦЬ ІВАНА ШАМЯКІНА
Александровіч, С. Тут зямля такая / С. Александровіч. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мінск: Нар. асвета, 1985. — С. 236—256.
Баруздин, С. Об Иване Шамякине...
УВАСАБЛЕННЕ ТЭМЫ КАХАННЯ Ў ПРОЗЕ ВАСІЛЯ БЫКАВА
Васіль Быкаў з’явіўся на гэты свет 19 чэрвеня 1924 года. Ён меў шанцаванне і, відаць, Боскую апеку: 97 % з тых, хто нарадзіўся ў 24-м, загінулі ў...


























